несу разное несуразное
Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак,

хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт;

калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак,

а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак

з экрана ля дому з надпісам HORIZONT;



калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны,

тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці -

стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны,

у велькім і бардза пажондным - хто б там ні трындзеў! - таварыстве;



абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты,

на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту,

бо выбар цяпер адзіны - стаяць і чакаць свабоды -

ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага HORIZONTу.



Андрэй Хадановіч






Комментарии
22.03.2006 в 23:07

Волшебная девочка в рваных кедах
Прыгожа....
22.03.2006 в 23:26

несу разное несуразное
Хадановiч... таленавiты паэт, такiх няшмат на сенняшнi дзень
23.03.2006 в 01:23

ы)

23.03.2006 в 16:58

Волшебная девочка в рваных кедах
A_n_k_a Хмм... Ня ведаю яго. Трэба знайсці.

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail